Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводкі ў Славеніі забралі жыцьці некалькіх чалавек, тысячы эвакуяваліся. ФОТА


Наступствы паводкі ў Славеніі, 4 жніўня 2023
Наступствы паводкі ў Славеніі, 4 жніўня 2023

Поўнач, паўночны захад і цэнтральную частку Славеніі накрылі залевы. У выніку пачаліся паводкі.

Ужо на самым пачатку паводак ад стыхіі загінулі тры чалавекі, паведаміла RTV SLO. У прыватнасьці, жанчына загінула ў раёне гораду Камнік, а двое галяндзкіх альпіністаў загінулі ад удараў маланкі ў гарах у раёне Краня.

Як інфармуе DELO, у горадзе Цэле эвакуяваныя каля 4 тысяч чалавек. З-за непагадзі без сьвятла застаюцца каля 12 тысяч жыхароў гораду. З-за паводак таксама немагчыма дабрацца да муніцыпалітэтаў Лучэ і Солчава.

Наступствы затапленьняў у горадзе Мэдводэ, цэнтральная Славенія
Наступствы затапленьняў у горадзе Мэдводэ, цэнтральная Славенія
Наступствы затапленьняў
Наступствы затапленьняў
Паводка ў Любляне, сталіцы Славеніі
Паводка ў Любляне, сталіцы Славеніі

Зь некаторых праблемных рэгіёнаў ахопленых паводкамі, грамадзян давялося забіраць пры дапамозе верталётаў.

Пры гэтым сыноптыкі прагназуюць працяг залеваў, а скончацца яны толькі ўвечары 6 жніўня. Адпаведна, ёсьць пагроза новых затапленьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG