Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У М’янме хунта памілавала Нобэлеўскую ляўрэатку Аўн Сан Су Чы. Аднак толькі часткова

 Аўн Сан Су Чы, архіўнае фота
Аўн Сан Су Чы, архіўнае фота

Гэта частковая амністыя, у межах якой вызвалілі больш за 7000 зьняволеных.

У М’янме вайсковая хунта памілавала Нобэлеўскую ляўрэатку Аўн Сан Су Чы. Аднак толькі часткова

Памілаваньне азначае, што з 33-гадовага тэрміну зьняволеньня Аўн Сан Су Чы здымуць 6 гадоў, заявіў інфармацыйны прадстаўнік хунты генэрал Заў Мін Тун у камэнтары Eleven Media Group.

Ляўрэаткаю Нобэлеўскай прэміі міру ў 1991 годзе палітык стала пад хатнім арыштам. На волю яна выйшла толькі ў 2010-м, празь пяць гадоў выйграла выбары, затым яшчэ адны, але на пачатку 2021 году яе з паплечнікамі адхіліла ад улады вайсковая хунта, дзеяньні якой прывялі да баёў у многіх гарадах і тысяч палітычных зьняволеных.

78-гадовая Аўн Сан Су Чы зноў апынулася за кратамі, хоць адкінула ўсе абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў, хабарніцтве і іншым.

Ананімны дыплямат у камэнтары Reuters назваў частковае памілаваньне палітыка «касмэтычным крокам» хунты, якая трымае ўладу ў краіне.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG