Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гомельскай калёніі прыбралі іконы з пакояў палітыка-выхаваўчай работы


Беларуская турма, ілюстрацыйнае фота
Беларуская турма, ілюстрацыйнае фота

Праўдападобна, загад ідзе ад начальства ўстановы.

У тэлеграм-канале былой палітзьняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай зьявіліся сьведчаньні пра тое, што ў ПК-4 (Гомель) намесьнік начальніка Станіслаў Кавалёў даў распараджэньне пра тое, каб прыбралі іконы з пакояў палітыка-выхаваўчай работы (ПВР) усе царкоўныя выявы.

«Гэта адбылося ў мінулым месяцы. Загад Кавалёва датычыўся ўсіх атрадаў. Актыў з ліку асуджаных вельмі хутка пазьбіраў у пакоях усе абразы і занес іх у царкву», — распавядае былая палітзьняволеная.

У пакоях ПВР зьняволеным прымусова паказваюць перадачы дзяржаўнай тэлевізіі і праводзяць іншыя ідэалягічныя мерапрыемствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG