Паводле дадзеных Politico, інцыдэнт адбыўся ў краме ў аэрапорце Осла 16 чэрвеня. Палітык трапіў на камэры відэаназіраньня. Ролік хутка разышоўся па інтэрнэце.
Мокснэс спачатку пайшоў на бальнічны, а ў панядзелак, 24 ліпеня, абвясьціў пра адстаўку.
«Многія людзі пыталіся ў мяне, як я мог зрабіць такое глупства. У мяне няма адэкватнага тлумачэньня. У чым я абсалютна ўпэўнены, дык гэта ў тым, што я зрабіў нешта ня так, і я павінен прыняць наступствы гэтага», — напісаў палітык у фэйсбуку. Ён удакладніў, што захавае членства ў партыі і пасаду дэпутата парлямэнту.
Мокснэс узначальваў «Чырвоных» 11 гадоў. Сваёй мэтай партыя называе зьмяншэньне маёмаснай няроўнасьці ў Нарвэгіі. У парлямэнце ў партыі восем месцаў са 169.