Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Ксеніі Луцкіной паведаміў, што яна зьбіраецца падаваць прашэньне аб памілаваньні


Ксенія Луцкіна. Архіўнае фота
Ксенія Луцкіна. Архіўнае фота

Па стане на 19 ліпеня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1485 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Бацька палітзьняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной Алег Луцкін паведаміў, што ў сям’і зьбіраюць дакумэнты для яе памілаваньня.

«Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж у яе такая цяжкая хвароба, — сказаў „Народнай волі“ бацька Ксеніі Алег Луцкін. — Таму, як толькі зьявілася магчымасьць у калёніі напісаць прашэньне — адразу запусьцілі гэтую працэдуру».

«Калі зьбяру ўвесь пакет дакумэнтаў (я і маці будзем паручальнікамі Ксеніі), адпраўлю іх у калёнію. А там ужо сама дачка падасьць прашэньне», — дадаў Алег Луцкін.

Паводле яго слоў, «працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць».

  • Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калёніі. За кратамі ў палітзьняволенай пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG