Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі 25-гадовы мужчына напаў з нажом на дзіцячы садок, 6 чалавек загінулі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя адбылася ў правінцыі Гуандун.

Шэсьць чалавек загінулі і адзін паранены пасьля нападу з нажом на дзіцячы садок у паўднёва-ўсходняй кітайскай правінцыі Гуандун, паведаміла BBC паліцыя.

Арыштавалі 25-гадовага мужчыну па прозвішчы Ву. Сярод яго ахвяраў — адзін настаўнік, двое бацькоў і трое дзяцей, паведамляе AFP са спасылкай на прэс-сакратара гарадзкога ўраду.

Мужчыну затрымалі праз 20 хвілін пасьля нападу. Паліцыя назвала гэта «наўмысным нападам».

Гвалтоўныя злачынствы параўнальна рэдкія ў Кітаі, але ў апошнія гады ў краіне назіраецца хваля нападаў з нажом, у тым ліку некалькі ў школах.

У жніўні мінулага году зламысьнік з нажом уварваўся ў дзіцячы садок у паўднёва-ўсходняй правінцыі Цзянсі, забіўшы трох чалавек і параніўшы шасьцёх. У красавіку 2021 году двое дзяцей загінулі, а 16 атрымалі раненьні падчас масавых нажавых раненьняў у горадзе Бэйліў, у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне. У кастрычніку 2018 году 14 дзяцей атрымалі раненьні ў выніку нападу з нажом у дзіцячым садку ў горадзе Чунцын на паўднёвым захадзе краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG