Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавы цэнтар Гішпаніі ў Менску аднавіў працу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску аднавіў сваю працу візавы цэнтар Гішпаніі, піша выданьне «Точка.by».

21 чэрвеня візавы цэнтар выставіў першыя даты на падачу дакумэнтаў для атрыманьня візы — 22-23 чэрвеня, але іх хутка разабралі.

Візавы цэнтар адчыніўся ў новым офісе па вуліцы Талстога, д. 8, корп. 2, 2 паверх. Час прыёму — з 9 да 16 гадзін, выдачы пашпартоў — з 12 да 16 гадзін.

Аднаўленьне працы візавага цэнтру спросціць падачу дакумэнтаў, але не паскорыць атрыманьне візаў, бо іх усё роўна прастаўляюць у маскоўскім консульстве, таму зрабіць візу па-ранейшаму зойме каля двух тыдняў.

  • Візавы цэнтар Гішпаніі ў Менску перастаў прымаць кліентаў у сакавіку 2022 году, а ў красавіку і зусім заявіў аб закрыцьці. Прычынай называліся праблемы з арэндай офісу.
  • З гэтага часу, каб аформіць турыстычны шэнген у Гішпанію, беларусам даводзілася езьдзіць у Маскву. Прычым быў шэраг нязручнасьцяў: паколькі ў візавым цэнтры ў Маскве трэба было пакідаць пашпарт, вярнуцца ў Беларусь можна было толькі пры наяўнасьці ID-карты або натарыяльна заверанай копіі пашпарта.
  • Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну многія заходнія дзяржавы абмежавалі ці цалкам прыпынілі выдачу візаў расейскім і беларускім грамадзянам. Але магчымасьць атрымаць візу ў краіны Эўразьвязу, Вялікую Брытанію і ЗША ўсё ж застаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG