Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паветранай прасторы Польшчы заўважылі аб’ект, які прыляцеў з боку Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польскі Цэнтар паветраных апэрацый заўважыў зьяўленьне ў паветранай прасторы краіны абʼекта, які прыляцеў з боку Беларусі, паведаміла 13 траўня Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Паводле інфармацыі Цэнтру паветраных апэрацый, гэта, верагодна, назіральны аэрастат. У ведамстве адзначылі, што каля Рыпіна (горад у паўночнай частцы Польшчы) радыёлякацыйная сувязь з абʼектам была страчана.

«Камандуючы апэратыўным штабам прыняў рашэньне задзейнічаць дзяжурныя сілы тэрытарыяльнай абароны для пошуку абʼекта», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Польшчы.

Прадстаўнік камандаваньня тэрытарыяльных войскаў абароны маёр Вітольд Сура распавёў тэлеканалу Polsat, што раніцай у пазначаны раён вывелі наземны пошукава-выратавальны атрад 8-й брыгады Куяўска-Паморскай тэрытарыяльнай абароны.

Беларускі бок пакуль ніяк не камэнтаваў інцыдэнт.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG