Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ўвечары 11 траўня «на ўчастку аўтадарогі М-5 кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля ўчыніў спробу нападу з выкарыстаньнем выбуховай прылады на групу вайскоўцаў, якія бяруць удзел ва ўзмацненьні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы».
Як паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі, выбуховая прылада была зроблена зь піратэхнічных сродкаў, а пасьля нападу кіроўца спрабаваў уцячы.
Вайскоўцы заблякавалі аўтамабіль, а 51-гадовага кіроўцу затрымалі і перадалі сілавікам.
«У дзеяньнях кіроўцы ёсьць прыкметы экстрэмізму», — паведамілі ў Мінабароны. Вайскоўцы не пацярпелі.
Магістральная аўтамабільная дарога М-5 зьяўляецца часткай эўрапейскага аўтамабільнага маршруту E 271 і злучае Менск з Гомлем.