Прапускны пункт Меднікі на мяжы Беларусі зь Літвой часова закрыты для праезду з прычыны пажару. Пункт будзе зачынены да канца 10 траўня, паведамляе @euroradio.
Памежны камітэт Беларусі паводле інфармацыі, атрыманай ад літоўскага боку, паведаміў, што ў пункце пропуску Меднікі (з беларускага боку – Каменны Лог) каля 15 гадзін адбылося ўзгараньне аднаго з адміністрацыйных будынкаў кантрольных службаў.
Таксама прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту папярэджвае, што праз адсутнасьць электрычнасьці ў сувязі з рамонтнымі работамі ў пункце пропуску Катлоўка (зь літоўскага боку — Лаварышкес) 11 траўня з 11 да 14 гадзіны магчымыя затрымкі пры афармленьні транспарту.