Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л., які днямі адзначыў свой Дзень народзінаў, піша «Вясна».
Поўнае імя мужчыны і іншая інфармацыя пра яго ёсьць у распараджэньні праваабаронцаў.
Дзяржаўныя тг-каналы назвалі загінулага наркаманам, праверыць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма, як няма інфармацыі аб тым, за што сілавікі яго затрымалі.
Праваабаронцам вядома, што Максіма Л. затрымлівалі ў Ваўкавыску сілавікі 9 жніўня 2020 году.