Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кіпры гарыць Расейскі цэнтар навукі і культуры. Яго закідалі «кактэйлямі Молатава», паведамляе ТАСС

Будынак Расейскага цэнтру навукі і культуры, Нікасія, Кіпр (ілюстрацыйнае фота)
Будынак Расейскага цэнтру навукі і культуры, Нікасія, Кіпр (ілюстрацыйнае фота)

У сталіцы Кіпру Нікасіі гарыць Расейскі цэнтар навукі і культуры, паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.

Паводле кіраўніцы цэнтру Алены Радчанкі, у яго кідалі «кактэйлі Молатава».

«Раздаліся два моцныя выбухі, гарэлі сьцены і дах. Людзей эвакуавалі. Паліцыя ачапіла будынак, на месцы працуюць пажарныя», — сказала яна.

Агонь ахапіў некалькі паверхаў. Да тушэньня пажару прыцягнулі пяць пажарных машын і БТР, паведамляе расейскае выданьне РБК са спасылкай на мясцовыя экстраныя службы. Паводле інфармацыі пажарнай службы, будынак быў на рэканструкцыі.

У кастрычніку 2022 году каля амбасады Расеі ў Малдове выбухнула некалькі пэтардаў, а на плоце зьявіўся надпіс: «Пуцін — забойца». Масква тады накіравала Кішынёву ноту пратэсту.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG