Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме кіроўца наехаў на пешаходаў. Пацярпелі восем чалавек


На месцы інцыдэнту ў Ерусаліме, 24 красавіка 2023 году
На месцы інцыдэнту ў Ерусаліме, 24 красавіка 2023 году

Восем чалавек пацярпелі ў выніку наезду аўтамабіля на пешаходаў у цэнтры Ерусаліму ў панядзелак, 24 красавіка. Адзін пацярпелы ў цяжкім стане. Нападнік загінуў пры затрыманьні адным зь мінакоў.

Улады назвалі здарэньне тэрактам. Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ.

Па сьведчаньнях відавочцаў, кіроўца спачатку зьбіў пешахода, які пераходзіў вуліцу. Затым зламысьнік наехаў на групу людзей і ўрэзаўся ў агароджу.

Паліцыя ўстанавіла асобу кіроўцы. Ім аказаўся жыхар арабскага кварталу Бейт-Цафафа ва Ўсходнім Ерусаліме. Яму каля 30 гадоў. Службы бясьпекі правяраюць вэрсію пра сувязь нападніка з палестынскімі ўзброенымі групоўкамі.

Напад адбыўся за некалькі гадзін да пачатку Дня памяці загінулых у войнах салдат і ахвяр тэрору.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ў момант наезду аўтамабіля на людзей прысутнічаў на жалобнай цырымоніі недалёка ад месца інцыдэнту.

Паліцыя ўзмацніла патруляваньне раёнаў Ерусаліму. Службы бясьпекі правялі рэйд у Бейт-Цафафе і ў доме кіроўцы.

Адказнасьць за тое, што здарылася, пакуль ніхто на сябе ня ўзяў, але радыкальная палестынская групоўка ХАМАС вітала дзеяньні кіроўцы.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG