Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Брытанія вывезьлі сваіх дыпляматаў з Судану


Судан, ілюстрацыйнае фота
Судан, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія і брытанскія сілы ў нядзелю, 23 красавіка, вывезьлі супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў і іх сем’і з Судану, дзе другі тыдзень працягваюцца баявыя дзеяньні, перадае агенцтва AFP.

Спэцназ ЗША пачаў ратавальную місію раніцай у нядзелю для прыблізна 100 супрацоўнікаў амбасады і іх сваякоў, каб даставіць іх гелікоптэрамі на ваенную базу ў Джыбуці.

Брытанскі прэмʼер-міністар Рышы Сунак пазьней заявіў, што брытанскія сілы таксама «завяршылі складаную і хуткую эвакуацыю брытанскіх дыпляматаў і іх семʼяў з Судану на фоне значнай эскаляцыі гвалту і пагроз у драс супрацоўнікаў амбасады».

Францыя і Нямеччына заявілі 23 красавіка, што пачалі эвакуацыю, каб дапамагчы грамадзянам краінаў Эўразьвязу і іншым.

15 красавіка ў сталіцы Судану і іншых гарадах краіны адбыліся сутыкненьні паміж рэгулярнай арміяй і ваенізаванай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі». Дзьве ваенныя фракцыі — некалі палітычныя саюзьнікі, а цяпер праціўнікі на полі бою — змагаюцца за кантроль над Хартумам і прыбытковым экспартам мінэральных рэсурсаў краіны, асабліва золата.

Паводле зьвестак ААН, падчас ваенных дзеяньняў у Судане загінулі 413 чалавек, яшчэ 3551 параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG