Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз аварыйнае адключэньне падстанцыі ў Горадні прыпынілася праца цэхаў на «Гродна Азот» і «Хімвалакне»

«Гродна Азот»
«Гродна Азот»

У Горадні сёньня адбылося парушэньне электразабесьпячэньня на ўчастку падстанцыі 330 кВт «Горадня-Паўднёвая».

Электраэнэргія адсутнічала на працягу 15 хвілін. Яе падачу аднавілі работнікі прадпрыемства, якое абслугоўвае падстанцыю.

«Пры правядзеньні рэглямэнтных работ адбылося аварыйнае адключэньне абсталяваньня на падстанцыі», — паведамілі ў Горадзенскім аблвыканкаме.

Ад інцыдэнту прыпынілася праца некаторых прадпрыемстваў, у тым ліку ліку ААТ «Гродна Азот» (цэху па вытворчасьці капралактаму, карбаміду, мэтанолу, азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі), цэху філіі «Завод „Хімвалакно“».

«На гэты момант прадпрыемствы цалкам стабілізавалі працу электразабесьпячэньня, вядуцца пускавыя апэрацыі. Да раніцы большая частка асноўнай вытворчасьці будзе адноўлена і працягне працу ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленьні.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG