У Веткаўскім раёне, паводле афіцыйнай вэрсіі, «супрацоўнікі ДАІ надаюць увагу транспартным сродкам, якія перавозяць грузы». Пры гэтым «на асаблівым кантролі знаходзіцца выкананьне правілаў дарожнага руху кіроўцамі, а таксама тэхнічны стан грузавога аўтамабіля», паведамляе газэта «Голас Веткаўшчыны».
Паводле назіраньняў жыхароў Рэчыцкага раёна, міліцыя ўжо ня першы дзень стаіць на трасе М-10, усіх запар не спыняе, піша «Флагшток».