Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым прэзыдэнтам Чарнагорыі стане кандыдат прарасейскіх сілаў


Выбары ў Чарнагорыі. Ілюстрацыйны здымак
Выбары ў Чарнагорыі. Ілюстрацыйны здымак

Кандыдат ад прасэрбска-прарасейскіх сіл Якаў Мілатавіч, паводле папярэдніх вынікаў, перамог дзейнага прэзыдэнта Міла Джуканавіча і будзе ўзначальваць Чарнагорыю на працягу наступных пяці гадоў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

За Мілатавіча прагаласавалі прыкладна 60% з 542 тысяч выбарнікаў. Яўка склала 70%.

Мілатавіч выступаў пад лёзунгам «Эўропа цяпер». Аднак яго падтрымлівалі прасэрбска-прарасейскія партыі і Сэрбская праваслаўная царква, тыя сілы, якія цягам мінулых гадоў спрабавалі дэстабілізаваць Чарнагорыю, пашырыць яе сувязі зь Бялградам і Масквой і такім чынам запаволіць яе ўступленьне ў Эўразьвяз.

Джуканавіч з пачатку дзевяностых гадоў увесь час займаў пасаду кіраўніка дзяржавы або кіраўніка ўраду. Ён адыграў галоўную ролю ў палітычным працэсе, які прывёў да незалежнасьці малой балканскай дзяржавы і яе ўступленьня ў NATO.

Наступнай праверкай палітычных настрояў грамадзян Чарнагорыі стануць надзвычайныя парлямэнцкія выбары, якія прызначаныя на 11 чэрвеня.

19 сакавіка ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Чарнагорыі ніводны з сямі кандыдатаў не набраў больш за палову галасоў. У другі тур увайшлі дзейны прэзыдэнт Міла Джуканавіч і кандыдат ад руху «Эўропа зараз» Якаў Мілатавіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG