Паліцыянты праверылі багаж беларуса, які ехаў у цягніку на мяжы Нямеччыны і Нідэрляндаў. У ім знайшлі 300 тысяч эўра.
Як паведамляе нямецкая паліцыя, беларус рухаўся ў бок Бэрліна. Праверка прайшла на станцыі Бад-Бэнтхайм. 38-гадовы мужчына заявіў, што ня мае нічога забароненага, у тым ліку і грошай, якія б належала дэкляраваць.
У сумцы для туалетных прыладаў былі некалькі пачкаў банкнот, а ў спартовай торбе — «два вялікія поліэтыленавыя пакеты, набітыя эўракупюрамі». Грошы канфіскавалі, праводзіцца расьсьледаваньне. Пры гэтым пашпарт і віза ў чалавека былі сапраўднымі.
Паліцыя завяла крымінальную справу па падазрэньні ў адмываньні грошай. Справу вядзе паліцыі зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія.