Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзень Волі ў Вільні здымаў не агент рэжыму, а журналіст


Беларускі сьцяг каля будынка Сейму Літвы ў Дзень Волі, Вільня, 25 сакавіка 2023
Беларускі сьцяг каля будынка Сейму Літвы ў Дзень Волі, Вільня, 25 сакавіка 2023

Аб’яднаньне былых беларускіх сілавікоў ByPol паведамляла, што на сьвяткаваньні Дня Волі ў Вільні прысутнічаў былы супрацоўнік менскай міліцыі, які фіксаваў падзеі на камэру. Аднак пазьней ByPol папрасіў прабачэньня за гэтую інфармацыю.

Паводле першапачатковай інфармацыі ByPol, гэтым чалавекам быў старшы інспэктар-дзяжурны апэратыўна-дзяжурнай службы ДАІ Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Андрэй Трапашка.

Аднак літоўскае выданьне 15min.lt паведаміла, што насамрэч чалавек, які здымаў беларускую акцыю на камэру, — гэта літоўскі журналіст Дарус Матайціс, прадстаўнік Scanpix Baltics у Літве.

У інтэрвію 15min.lt Дарус Матайціс сказаў: «Я ня першы раз запісваю мерапрыемствы беларускай апазыцыі ў Літве. Іх фота ў фатабанку Scanpix даволі шмат. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў вельмі блізка да мяне і здымаў мяне на відэа ці тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў мяне прадставіцца, не спытаўся, адкуль я».

На пытаньне, ці зьвяртаўся да яго ў той вечар хто-небудзь з просьбай паказаць акрэдытацыю, Матайціс адказаў адмоўна. «Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакумэнты», — сказаў журналіст.

Дарус Матайціс падкрэсьліў, што ў Літве публічныя мерапрыемствы можна здымаць без адмысловага дазволу.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG