Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА абмяркуе адхіленьне Беларусі ад кваліфікацыі Эўра-2024. За гэта падпісаліся больш за 100 эўрадэпутатаў


Прэзыдэнт УЭФА Аляксандар Чаферын
Прэзыдэнт УЭФА Аляксандар Чаферын

4 красавіка Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) абмяркуе выключэньне зборнай Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024.

УЭФА адрэагавала на адпаведы заклік дэпутатаў Эўрапарямэнту, паведамляе нямецкае выданьне Sportschau.

Прэзыдэнт УЭФА Аляксандар Чаферын у адказе парлямэнтарам паведаміў, што пытаньне разгледзяць на чарговым пасяджэньні выканкама УЭФА 4 красавіка ў Лісабоне.

«УЭФА ўжо даўно зьбіраўся абмеркаваць сытуацыю па Беларусі», — адказаў Чаферын 24 сакавіка на ліст з подпісамі больш за 100 эўрадэпутатаў, якія заклікалі выключыць Беларусь празь яе саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

  • Ліст дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнта з заклікам выключыць зборную Беларусі з адборачных матчаў чэмпіянату Эўра-2024 быў накіраваны кіраўніку УЭФА 15 сакавіка. Яго ініцыявалі польскія парлямэнтары пры падтрымцы гульца зборнай Польшчы ў 1999–2006 гадах Тамаша Франкоўскага.
  • Напярэдадні адборачнага матчу Эўра-2024 паміж Швайцарыяй і Беларусьсю, які пройдзе 25 сакавіка, праваабарончая арганізацыя Libereco перадала УЭФА больш за 17500 подпісаў пад пэтыцыяй аб выключэньні Беларусі з з адборачных матчаў Эўра-2024.
  • Як адзначае Libereco, такія ж заклікі ва УЭФА за апошні месяц накіравалі 30 чальцоў Нацыянальнай рады Швайцарыі, а таксама 46 дэпутатаў бундэстагу, прадстаўнікоў нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя».
  • Выключыць Беларусь з турніраў пад эгідай УЭФА раней неаднаразова заклікаў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG