- Колькасьць загінулых у выніку лютаўскага землятрусу ў Турэччыне ўзрасла да 47 975 чалавек, паведаміў у суботу кіраўнік Упраўленьня па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў (AFAD). Штуршкі 6 лютага закранулі і паўночны захад Сырыі, дзе, паводле ацэнак ААН, загінулі шэсьць тысяч чалавек.
«Так, некаторыя жывёлы маюць такую здольнасьць, у мяне ёсьць вопыт працы з гэтым», – цытуе ўладальніка крамы Фаціха Аздэміра штодзёньнік Hürriyet. «Калі я перажыў землятрус у правінцыі Ван, птушкі напярэдадні махалі крыламі і нэрваваліся, але я тады не разумеў, што гэта зьвязана з катастрофай», – дадаў ён.
Пасьля лютаўскага землятрусу магнітудай 7,8, які забраў жыцьцё 48 000 чалавек на паўднёвым усходзе Турэччыны, Аздэмір заўважыў павелічэньне попыту на папугаяў. Попыт такі, што яго не пасьпяваюць задаволіць, а кошты растуць. «Акрамя таго, папугаяў лёгка ўтрымліваць», – дадае Hürriyet.
Ідэя пра тое, што некаторыя жывёлы могуць прадчуваць надыход стыхійнай катастрофы, ідзе са старажытных часоў. Аднак навукоўцы з гэтым ня згодныя.
12 сакавіка ў Турэччыне адбыўся чарговы землятрус магнітудай 4,4. Эпіцэнтар разьмяшчаўся на адлегласьці 21 км на паўднёвы захад ад гораду Гексун, дзе пражываюць звыш 50 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 1 км.