Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ізраільскага ракетнага ўдару ў цэнтры Дамаску загінулі пяць чалавек

Дамаск
Дамаск

Ракета ўпала побач зь вялікім комплексам, які моцна ахоўваецца, побач з іранскімі аб’ектамі, піша Голас Амэрыкі.

Удар пашкодзіў некалькі будынкаў у густанаселеным раёне недалёка ад плошчы Амаяд у цэнтры сталіцы, дзе шматпавярховыя будынкі аховы разьмешчаны ў жылых раёнах.

Прадстаўнік паліцыі заявіў дзяржаўным СМІ, што ў сталіцы ёсьць некалькі параненых. Ізраільскі вайсковы прадстаўнік адмовіўся ад камэнтароў.

Дзяржаўныя СМІ Сырыі са спасылкай на крыніцу ў войску паведамілі, што Ізраіль нанёс авіяўдары па некалькіх раёнах сталіцы неўзабаве пасьля поўначы, у выніку чаго 5 чалавек загінулі і 15 атрымалі раненьні сярод мірных жыхароў.

Амаль дзесяць гадоў Ізраіль наносіць авіяўдары па меркаваных месцах разьмяшчэньня зброі і дысьлякацыі пэрсаналу ў Сырыі, якія фундуе Іран.

Ізраільскія афіцыйныя асобы рэдка бяруць на сябе адказнасьць за канкрэтныя апэрацыі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG