Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан заблякаваў «Вікіпэдыю» за «блюзьнерскі кантэнт»


 Wikipedia
Wikipedia

Улады Пакістану абвінавацілі інтэрнэт-энцыкляпэдыю ў няздольнасьці заблякаваць або выдаліць «блюзьнерскі кантэнт». Інтэрнэт-карыстальнікі назвалі гэтае рашэньне непрапарцыйным і неканстытуцыйным.

Як перадае DW, пакістанскае тэлекамунікацыйнае ўпраўленьне сьцьвярджае, што прадставіла магчымасьць «Вікіпэдыі» прыняць удзел у слуханьнях, аднак плятформа не выканала патрабаваньні па выдаленьні «блюзьнерскага кантэнту» і не зьявілася на слуханьні.

Забарона «Вікіпэдыі», на думку мясцовых экспэртаў, «паўплывае на студэнтаў, акадэмічныя колы, ахову здароўя, дасьледчыкаў, а таксама зьнізіць давер інвэстараў да Пакістана з прычыны нявызначанасьці і самавольства цэнзуры.

У Пакістане неаднаразова блякаваліся розныя інтэрнэт-рэсурсы, якія, на думку ўладаў, распаўсюджваюць блюзьнерскі, амаральны ці непрыстойны кантэнт, а таксама адмаўляюцца яго мадэраваць ці блякаваць. Гэта адносіцца да такіх папулярных плятформаў як YouTube, TikTok і прыкладаньне для знаёмстваў Tinder.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG