Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Школьніцы падпалілі абраз Божай Маці

Сьвята-Духаў катэдральны сабор у Менску
Сьвята-Духаў катэдральны сабор у Менску

Сьледчы камітэт у сваім тэлеграм-канале заявіў, што ўвечары 28 студзеня каля Сьвята-Духавага катэдральнага сабору дзьве 15-гадовыя дзяўчыны падпалілі абраз Божай Маці Менскай.

Паведамляецца, што спыніла іх прыхаджанка, якая забрала ікону і занесла яе ў царкву. У гэты час дзяўчыны ўцяклі.

СК заяўляе, што цяпер дзяўчат затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Непаўналетнія вучацца ў 10-й клясе адной зь менскіх школаў.

У дачыненьні да школьніц распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.339 КК («Злоснае хуліганства»).

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG