Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі арыштавалі падазраванага ў рассылцы бомбаў па пошце


Паліцыянты побач з пасольствам Украіны ў Мадрыдзе, 30 лістапада 2022 году
Паліцыянты побач з пасольствам Украіны ў Мадрыдзе, 30 лістапада 2022 году

Суд у Гішпаніі арыштаваў 74-гадовага Пампэя Гансалеса, якога падазраюць у рассылцы пакетаў з выбухоўкай па розных адрасах у Гішпаніі, у тым ліку ў рэзыдэнцыю прэм’ер-міністра і ў пасольства Ўкраіны ў Мадрыдзе. Пра гэта паведамляе тэлеканал La Sexta.

Пэнсіянэр адмовіўся даваць паказаньні перад судзьдзёй, а пракуратура абгрунтавала неабходнасьць ягонага арышту тым, што падазраваны можа схавацца або зьнішчыць доказы. Справа расьсьледуецца па артыкуле аб тэрарызьме.

Па дадзеных La Sexta, падчас ператрусу ў доме падазраванага знайшлі бесьпілётнік і электронныя прылады, якія маглі быць задзейнічаныя для «скіданьня выбухоўкі». Па папярэдніх дадзеных паліцыі, мужчына дзейнічаў у адзіночку.

Гішпанскія СМІ пісалі, што да выхаду на пэнсію Гансалес працаваў дзяржаўным служачым у гарадзкой радзе Віторыі. Па словах крыніц газэты ABC, гэта «самотны і дзіўны чалавек з прарасейскімі поглядамі».

  • У канцы мінулага году пасылкі з выбуховымі прыладамі былі разасланыя па адрасах гішпанскіх дзяржаўных устаноў і шэрагу стратэгічных і ахоўных абʼектаў. «Паштовыя бомбы» былі адрасаваныя, у прыватнасьці, у офіс гішпанскага прэмʼер-міністра Пэдра Санчэса і ў Міністэрства абароны краіны, у амэрыканскую і ўкраінскую дыпмісіі, у спадарожнікавы цэнтар авіябазы ў Тарэхон-дэ-Ардас пад Мадрыдам.
  • Большасьць з бомбаў удалося абясшкодзіць — выбухнула толькі пасылка, якая была дасланая на імя амбасадара Ўкраіны Сяргея Пагарэльцава. Падчас яе адкрываньня быў паранены супрацоўнік службы бясьпекі ўкраінскага пасольства.
  • Пазьней некалькі дыпляматычных устаноў Украіны за мяжой атрымалі акрываўленыя пакеты, у якіх знаходзіліся вочы забітых жывёлін. Паводле інфармацыі Кіева, такія пасылкі прыйшлі ў пасольствы ў Вугоршчыне, Нідэрляндах, Польшчы, Харватыі, Італіі і Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG