Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя аштрафавала прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі за непрышпілены пас бясьпекі


Рышы Сунак
Рышы Сунак

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Рышы Сунак 20 студзеня быў аштрафаваны паліцыяй за паездку ў машыне зь непрышпіленым пасам бясьпекі. Яго спынілі падчас службовай паездкі ў графства Ланкашыр на поўначы краіны.

Паліцыя Ланкашыру пацьвердзіла, што за правапарушэньне пакараны «42-гадовы мужчына». Офіс прэмʼер-міністра распаўсюдзіў яго прабачэньні за тое, што здарылася.

Сунак знаходзіўся на заднім сядзеньні службовага аўтамабіля, у паездцы яго суправаджалі ахоўнікі-матацыклісты. Ён заявіў, што адшпіліўся на некалькі хвілін, пакуль здымалася відэа ў сацыяльныя сеткі.

Штраф за паездку бяз паса бясьпекі ў Брытаніі складае 100 фунтаў стэрлінгаў (123 даляры), калі правапарушальнік пакараны на месцы і 500 — калі справа перададзена ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG