Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актору Алеку Болдуіну выставяць абвінавачаньні ў ненаўмысным забойстве ўкраінскай апэратаркі Галіны Гатчынз


Алек Болдуін, сьнежань 2022
Алек Болдуін, сьнежань 2022

Пракуратура акругі Санта-Фэ (ЗША) выставіць абвінавачаньні галівудзкаму актору і прадусару Алеку Болдуіну ў ненаўмысным забойстве ўкраінскай апэратаркі Галіны Гатчынз на здымачнай пляцоўцы фільму «Іржа».

Болдуіну і асыстэнтцы-збройніцы Ганьне Гутʼерэс-Рыд да канца студзеня выставяць абвінавачаньні паводле двух пунктаў, удакладняе выданьне The Hollywood Reporter. са спасылкай на акруговага пракурора Санта-Фэ Мэры Кармак-Олтвіс.

У пракуратуры, як адзначае The New York Times, падкрэсьлілі, што Болдуін быў абавязаны забясьпечыць належную праверку зброі і боепрыпасаў і што ён не павінен быў накіроўваць пісталет на некага.

«Пасьля стараннага вывучэньня доказаў і законаў штату Нью-Мэксыка я прыйшла да высновы, што ёсьць дастаткова доказаў, каб распачаць крымінальныя справы супраць Алека Болдуіна і іншых членаў здымачнай групы «Іржы», — заявіла пракурорка.

Такое позьняе рашэньне аб выстаўленьні абвінавачаньняў (з моманту інцыдэнту прайшло паўтара года) у пракуратуры Санта-Фэ растлумачылі тым, што толькі нядаўна атрымалі канчатковую справаздачу экспэртаў аб стральбе.

Акрамя Болдуіна і Гут’ерэс-Рыд, фігурантам крымінальнай справы выступае асыстэнт рэжысэра Дэвід Голз, які перадаў пісталет у рукі Болдуіну і запэўніў яго, што зброя не зараджаная. Голзу выставяць абвінавачаньні ў нядбайным выкарыстаньні сьмяротнай зброі.

Алек Болдуін і Ганна Гут'ерэс-Рыд пакуль ніяк не пракамэнтавалі паведамленьня пракуратуры Санта-Фэ.

Інцыдэнт, у выніку якога загінула ўкраінская апэратарка Галіна Гатчынз і быў паранены рэжысэр Джоэл Соўс, адбыўся 21 кастрычніка 2021 года на здымачнай пляцоўцы вэстэрну «Іржа». Падчас здымак адной са сцэнаў фільму Болдуін страляў са зброі, якая павінна была быць зараджана халастымі патронамі. Адна з куляў трапіла ў 42-гадовую Галіну Гатчынз. Яе даставілі на верталёце ў шпіталь унівэрсытэту Нью-Мексыка, дзе дактары канстатавалі сьмерць жанчыны.

Галіна Гатчынз
Галіна Гатчынз
  • Загінулая Галіна Гатчынз, як сказана на яе сайце, нарадзілася ва Ўкраіне і вырасла «на савецкай вайсковай базе за Палярным колам». У Кіеве яна скончыла факультэт журналістыкі, пасьля гэтага працавала як журналіст-расьсьледьнік на здымках дакумэнтальных фільмаў у Эўропе. У 2015 годзе яна атрымала кінэматаграфічную адукацыю ў ЗША і пачала карʼеру ў Галівудзе. У 2019 годзе часопіс Амэрыканскага таварыства кінематаграфістаў уключыў Гатчынз у лік узыходзячых зорак кіно.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG