Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку пажару, які ўзьнік у казарме інжынэрна-сапэрнай роты адной з вайсковых частак Міністэрства абароны Армэніі, загінулі 15 вайскоўцаў, стан 3 чалавек ацэньваецца як цяжкі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў прэс-сакратар Мінабароны Арам Тарасьян.
Раней абароннае ведамства Армэніі паведамляла, што 19 студзеня каля 01:30 у казарме інжынэрна-сапэрнай роты адной з вайсковых частак Мінабароны, разьмешчанай на тэрыторыі вёскі Азат Гегаркуніцкай вобласьці, узьнік пажар па невядомых абставінах.
Тарасьян паведаміў Радыё Азатуцюн, што цяпер вядзецца сьледзтва для высьвятленьня абставінаў пажару.