Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі пачалі прызнаваць аднаполыя адносіны


Токіё
Токіё

У аўторак Токіё пачаў выдаваць сэртыфікаты аб партнэрстве аднаполым парам, якія жывуць і працуюць у сталіцы. Сэртыфікаты дазваляюць разглядаць партнэраў ЛГБТК як шлюбныя пары для некаторых дзяржаўных паслуг у такіх галінах, як жыльлё, мэдыцына і сацыяльнае забесьпячэньне.

Больш за 200 невялікіх мясцовых органаў улады ў Японіі ўжо зрабілі крокі па прызнаньні аднаполых партнэрстваў з таго часу, як у 2015 годзе ў такійскім раёне Сібуя ўпершыню зьявілася гэтая сыстэма.

Статус не дае тых жа правоў, што і афіцыйны шлюб, але ўяўляе сабой доўгачаканую зьмену для многіх пар.

У апошнія гады Японія, якой кіруе кансэрватыўная партыя і падтрымлівае традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці, робіць невялікія крокі да прыняцьця зьмены існуючых правілаў.

Апытаньне 2021 года, праведзенае грамадзкай тэлекампаніяй NHK, паказала, што 57 працэнтаў насельніцтва падтрымліваюць аднаполыя шлюбы, а 37% — супраць.

Разам з тым пэўныя перашкоды на шляху да поўнага прызнаньня аднаполых шлюбаў застаюцца. У чэрвені суд у Осацы пастанавіў, што адмова краіны прызнаць аднаполыя саюзы была канстытуцыйнай.

Прэм’ер-міністар Фуміё Кісіда з асьцярожнасьцю ставіцца да магчымасьці ўнясеньня зьмяненьняў у заканадаўства, якія прызнаюць аднаполыя партнэрствы на нацыянальным узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG