Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК скончыў расьсьледаваць крадзеж беларусамі грошай з рахункаў амэрыканцаў на больш як 1 млн даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фігурантамі зьяўляюцца пяць чалавек ва ўзросьце ад 32 да 36 гадоў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле зьвестак сьледзтва, група з чатырох мужчын і дзяўчыны пачала дзейнічаць у лістападзе 2018 году.

«Яны набывалі на ценявых рэсурсах рэквізыты банкаўскіх рахункаў замежных грамадзян і ўчынялі крадзяжы грошай, — адзначылі ў СК. — Каб засьцерагчыся падчас пераводу выкрадзенага ў гатоўку і заблытаць сьляды, кардэры прыдумалі даволі складаную схему. Абвінавачаныя куплялі дарагія тавары на замежных інтэрнэт-пляцоўках. Маёмасьць захоўвалася ў спэцыяльна арандаваных складзкіх памяшканьнях на тэрыторыі ЗША, затым перапрадавалася, а атрыманыя грошы абвінавачаныя дзялілі паміж сабой».

Адзначаецца, што сьледзтвам выяўлена каля трохсот эпізодаў незаконнай дзейнасьці, а сума выкрадзеных грошай склала больш за 1 млн даляраў.

«Злачынная дзейнасьць абвінавачаных спынена ў студзені 2022 году дзякуючы апэратыўнаму ўзаемадзеяньню праваахоўнікаў Беларусі і Гішпаніі, на тэрыторыі якой быў затрыманы адзін зь фігурантаў», — сказана ў паведамленьні СК.

Дзеяньні фігурантаў кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 212 КК (крадзеж маёмасьці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі, учынены ў асабліва буйным памеры, групай асоб па папярэдняй змове).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG