Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы зь мірным насельніцтвам не ваюем». У Кіеве адрэагавалі на забойства Дугінай і заявілі, што ФСБ рыхтуе тэракты ў Расеі


На месцы забойства Дарʼі Дугінай пад Масквой
На месцы забойства Дарʼі Дугінай пад Масквой

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў мяркуе, што забойства Дар’і Дугінай нібыта арганізавала Фэдэральная служба бясьпекі Расеі.

«У Расеі зьніжаецца падтрымка вайны. Крэмль патрабуе грамадзкай мабілізацыі. Чакаецца арганізацыя ФСБ сэрыі тэрарыстычных актаў у расейскіх гарадах з масавымі ахвярамі сярод цывільных. Дугіна першая ў гэтым шэрагу. Украіна, у адрозьненьне ад Расеі, не ваюе зь мірным насельніцтвам», — напісаў Аляксей Данілаў на сваёй старонцы ў Twitter.

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла аб раскрыцьці забойства Дарʼі Дугінай празь дзень пасьля таго, як аўтамабіль зь ёй узарваўся ў Падмаскоўі. У ФСБ паведамілі, што нібыта «злачынства падрыхтавана і ўчынена ўкраінскімі спэцслужбамі».

Выканаўцам назвалі грамадзянку Ўкраіны Натальлю Воўк. І апублікавалі відэа, на якім нібыта гэтая жанчына перасякае мяжу і заходзіць у падʼезд. У ФСБ гавораць, што Воўк прыехала ў Расею з дачкой месяц таму. І арандавала кватэру ў доме, дзе жыла Дугіна. Паводле вэрсіі расейскіх спэцслужбаў, украінка сачыла за Дугінай на машыне Mini Cooper. І тройчы мяняла на ёй нумары.

У дзень выбуху Воўк з дачкой нібыта былі на тым жа фэстывалі, што і Дугіна, а пасьля зьехалі ў Эстонію. Украінскія ўлады сваё дачыненьне да гібелі дачкі праварадыкальнага філёзафа і ідэоляга «русского мира» Аляксандра Дугіна адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG