Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброены мужчына пратараніў агароджу каля будынка Капітолія і застрэліўся


Капітолій
Капітолій

Узброены мужчына пратараніў аўтамабілем агароджу каля будынка Капітолія ў Вашынгтоне, адкрыў агонь у паветра і застрэліўся. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 14 жніўня, крыху пазьней за 4 раніцы па мясцовым часе (11 раніцы па Менску). У будынку Капітолія засядае амэрыканскі парлямэнт. Кангрэсмэны і сэнатары ў жніўні пайшлі ў летні адпачынак, у паведамленьні паліцыі гаворыцца, што падазраваны, верагодна, ня ставіў за мэту напасьці на аднаго зь іх. Акрамя таго, ён, верагодна, ня цэліўся ні ў каго з паліцыянтаў.

У паведамленьні паліцыі не гаворыцца, ці ўдалося падазраванаму прарвацца праз загароду. Яго імя і ўзрост не называюцца.

  • 2 красавіка 2021 года 25-гадовы жыхар Індыяны Ноа Грын урэзаўся на аўтамабілі Nissan Altima ў агароджу каля будынка Капітолія, пратараніўшы двух паліцэйскіх. Ён паспрабаваў напасьці на іх з нажом, але быў застрэлены. Адзін супрацоўнік паліцыі загінуў.
  • Расьследаваньне ўстанавіла, што падазраваны быў прыхільнікам нацыяналістычнай арганізацыі чарнаскурых амэрыканцаў «Нацыя ісламу» і пакутаваў ад мэнтальных праблем. Арганізацыя дыстанцыявалася ад нападу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG