Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Ерэване — шпіталізавалі сем чалавек, адзін загінуў. ВІДЭА

абноўлена
Выбух у Ерэване
Выбух у Ерэване

У Ерэване ў гандлёвым цэнтры «Сурмала» прагрымеў выбух.

Пра здарэньне паведаміла армянскае бюро Радыё Свабода. Паводле папярэдніх дадзеных, ёсьць пацярпелыя.

Паведамленьне аб выбуху паступіла ў Рэспубліканскі цэнтар крызіснага кіраваньня ў 13.23 мясцовага часу.

Фота і відэа, апублікаваныя відавочцамі, паказваюць маштабны пажар.

Прычыны выбуху пакуль невядомыя, на месца прыбылі ратавальнікі, мэдыкі і паліцыя.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG