Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі расеец цяжка параніў нажом 31-гадовага беларуса, яго ўвялі ў штучную кому


Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Аўстрыі
Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Аўстрыі

Інцыдэнт адбыўся ў аўстрыйскім горадзе Грац яшчэ 28 ліпеня, у закусачнай у гарадзкім садзе Фольксгартэн, піша kleinezeitung.at.

31-гадовы беларус і 55-гадовы грамадзянін Расеі пасварыліся ў закусачнай, пасьля чаго расеец дастаў нож і ўдарыў беларуса ў вобласьць сэрца.

Як адзначаюць журналісты, толькі дзякуючы інтэнсіўнаму ўмяшаньню лекараў хуткай дапамогі на месцы здарэньня пацярпелага беларуса даставілі ў бальніцу жывым. Лекар на месцы правёў складаную апэрацыю на сэрцы. Беларуса зьмясьцілі ў рэанімацыю і ўвялі ў штучную кому.

Паліцыя затрымала расейца па гарачых сьлядах, паведамляе krone.at. Ён ня стаў адмаўляць, што нанёс беларусу ўдар у вобласьць сэрца, але заявіў, што беларус напаў на яго першым, і ён схапіў нож, які ляжаў на стале, каб адбіць напад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG