Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўмацуе мяжу зь Беларусьсю і Расеяй электроннымі сыстэмамі


Беларускія вайскоўцы на мяжы з Польшчай. Лістапад 2021.
Беларускія вайскоўцы на мяжы з Польшчай. Лістапад 2021.

Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на заяву прадстаўніцы польскага памежнага ведамства Ганны Міхальскай, будаўніцтва сыстэмы пачнецца ўжо сёлета.

Як вынікае зь яе заявы, пашырэньне перымэтральнай аховы мяжы заплянаванае на ўчастку каля мяжы з Калінінградзкай вобласьцю і каля памежнай ракі Буг побач зь Беларусьсю.

Цяпер на беларускай мяжы ў дадатак да наяўнай агароджы ідзе будаўніцтва 202-кілямэтровага бар’ера. Там ужо ўсталявалі слупы пад камэры, а пазьней зьявяцца датчыкі і сэнсары.

У лютым стала вядома пра пляны Польшчы пабудаваць сьцяну на мяжы з Расеяй у рамках выкананьня закону аб умацаваньні бясьпекі краіны, які ўступіў у сілу ў лістападзе 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG