Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Міхалок і гурт «Ляпіс Трубяцкі» засьпявалі песьню «Воіны сьвятла» ​​на ўкраінскай мове. ВІДЭА


Дыплём прэміі «Рок-профі» за песьню «Воины света», якую ў 2014 годзе прызналі найлепшай песьняй году
Дыплём прэміі «Рок-профі» за песьню «Воины света», якую ў 2014 годзе прызналі найлепшай песьняй году

Упершыню песьня прагучала ў 2014 годзе і сталася неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі Годнасьці. Яе напісалі па-расейску. Украінская вэрсія зьявілася ў 2022-м.

Пераклад песьні зрабіў вядомы ўкраінскі паэт і музыка Сяргей Жадан. Відэа на ўкраінскую вэрсію песьні запісвалі ў эстонскім Таліне.

Разам зь Сяргеем Міхалком у кліпе зьнялася ягоная жонка Сьвятлана Зелянкоўская, а таксама дзеці — старэйшы сын Макар, сярэдні Фёдар і малодшы Мірон.

На старонцы «Ляпіс 98» у Facebook калектыў адзначыў, што песьня прэзэнтаваная таксама ня толькі на новай мове, але і ў новай акустычнай вэрсіі.

Упершыню песьня «Воины света» зьявілася ў 2014 годзе ў альбоме «Ляпіса Трубяцкога» «Матрёшка». Яна сталася неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі Годнасьці, якая пачалася на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве ў лістападзе 2013 году і працягвалася да лютага 2014-га.

У чэрвені 2020 году кампазыцыя загучала на беларускай мове дзякуючы перакладу лідэра гурту «Стары Ольса» Зьмітра Сасноўскага. Яе ўключылі ў складанку беларускіх патрыятычных песень «Сонца Перамогі», якую выдаў «Белы Легіён».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG