Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр землятрусу ў Афганістане можа дасягаць 1,5 тысячы


Землятрус у Афганістане
Землятрус у Афганістане

Колькасьць ахвяр магутнага землятрусу на ўсходзе Афганістану ў сераду, 22 чэрвеня, можа быць значна большай, чым паведамлялася раней.

У выніку падземных штуршкоў у правінцыях Пактыка і Гост блізу пакістанскай мяжы маглі загінуць да 1500 чалавек, паведамляе катарскі тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на прадстаўніка руху «Талібан».

Паводле гэтых дадзеных, паранена каля 2000 чалавек, пад руінамі будынкаў застаецца невядомая колькасьць пацярпелых. Раней афганскае агенцтва Bakhtar паведамляла сама меней пра 1000 загінулых і 1500 параненых. «Чакаецца, што колькасьць ахвяр будзе расьці па ходу пошукава-выратавальных работ», — заявілі, у сваю чаргу, прадстаўнікі ААН.

Першапачаткова мясцовыя ўлады заявілі, што магнітуда землятрусу дасягала 6,1. Па разьліках Геалягічнай службы ЗША (USGS), падземныя штуршкі з эпіцэнтрам у 46 км на паўднёвы ўсход ад гораду Гост дасягалі магнітуды 5,9. Выратавальныя працы абцяжараныя праз моцны дождж і брак рэсурсаў, перадае BBC.

Землятрусы — нярэдкая зьява ў Аўганістане, асабліва ў горным масіве Гіндукуш. У сувязі з кепскай канструкцыяй шмат якіх афганскіх дамоў шкода ад падземных штуршкоў часта бывае катастрафічнай.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG