Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле напалі на лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо

Хуан Гуайдо
Хуан Гуайдо

Лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо падчас паездкі па краіне падвергнуўся нападу з боку агрэсіўнага натоўпу, паведамдляе DW.

На відэа, выкладзеных у сацсетках і інтэрнэт-СМІ ў нядзелю, 12 чэрвеня, бачна, як Гуайдо падчас візыту напярэдадні ў горад Сан-Карляс у штаце Кахедэс абражаюць, штурхаюць і закідваюць рознымі прадметамі. На адным з фота 38-гадовы палітык — у разарванай кашулі.

Канцылярыя Гуайдо абвінаваціла ў нападзе на часовага прэзыдэнта ўзброеных прыхільнікаў «дыктатуры» кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Аўтамабіль Гуайдо, пакідаючы месца інцыдэнту, падвергся абстрэлу, некалькі куль трапілі ў корпус машыны. Паводле паведамленьняў, сярод нападнікаў была і адна з былых кандыдатак ад кіроўнай партыі на пасаду губэрнатара штата Кахедэс.

Хуан Гуайдо ў пачатку 2019 года абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і з таго часу спрабуе зрынуць Мадуру. Спачатку ён атрымаў шырокую падтрымку ў краінах Захаду, але ў самой Вэнэсуэле яму так і не ўдалося атрымаць перамогу. У апошні час падтрымка Гуайдо ў Вэнэсуэле прыкметна аслабла.

Між тым ЗША толькі днямі зноў пацьвердзілі, што лічаць Гуайдо дэмакратычна абраным старшынём парлямэнта і часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG