Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі жахара Бабруйска, які размаляваў сынагогу XIX стагодзьдзя літарамі Z

Невядомыя размалявалі літарамі «Z» руіны сынагогі XIX стагодзьдзя ў Бабруйску, дзе цяпер разьмяшчаецца музэй пад адкрытым небам
Невядомыя размалявалі літарамі «Z» руіны сынагогі XIX стагодзьдзя ў Бабруйску, дзе цяпер разьмяшчаецца музэй пад адкрытым небам

Пра гэта паведамляе «Вечерний Бобруйск» са спасылкай на бабруйскага рабіна Шаўля Хабабу.

Жыхара Бабруйску затрымала мясцовая міліцыя. Мужчына папрасіў прабачэньня ў бабруйскага рабіна, піша выданьне.

На пачатку траўня зьявілася інфармацыя, што нехта размаляваў літарамі «Z», якія сталі сымбалем расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, сьцяну сынагогі XIX стагодзьдзя ў Бабруйску.

Мясцовыя жыхары спрабавалі адцерці літары пры дапамозе ацэтону і спэцыяльнага раствору, але цалкам ачысьціць сьцяну не атрымалася.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG