Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі затрымалі грамадзяніна Сэрбіі, які 24 гады кіраваў аўтамабілем без правоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Звычайны дарожны патруль у Аўстрыі першым у практыцы сэрбскага кіроўцы праверыў у яго дакумэнты. Упершыню за чвэрць стагодзьдзя.

Незвычайны выпадак адбыўся ў Аўстрыі. Як паведамляе сэрбскае выданьне Telegraf, 42-гадовы сэрб адправіўся на сваім аўтамабілі ў Аўстрыю, дзе яго спынілі паблізу мяжы і выявілі адсутнасьць правоў кіроўцы.

Як прызнаўся ў паліцыі сам мужчына, ён кіруе аўтамабілем з 18 гадоў, цяпер яму 42, а ніякіх правоў на кіраваньне аўтатранспартам ён ніколі ня меў, таму і паказаць паліцыянтам нічога ня мог.

Такім чынам, сэрбскі кіроўца 24 гады езьдзіў на аўтамабілі, ня маючы на гэта права. Цяпер у Аўстрыі яго чакае штраф звыш 1000 эўра. У выпадку паўтарэньня кіраваньня без правоў яму можа пагражаць турэмнае зьняволеньне.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG