Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зрэзалі крыж ахвярам рэжыму Лукашэнкі ля амбасады Беларусі


Як паведамляе Беларускі дом ва Ўкраіне, мясцовыя жыхары дэмантавалі крыж прыкладна 2-3 красавіка, незаконна і цішком сьпілаваўшы яго баўгаркай і перацягнуўшы на другі бок вуліцы.

Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага паведамляе, што ўдзельнікі батальёну паехалі на месца і забралі крыж на сваю базу, каб пасьля вайны зноў паставіць яго ў Кіеве.

Памятны крыж паставілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве ў лістападзе 2020 году. Каля яго праходзілі жалобныя акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка, Андрэя Зельцара ды іншых ахвяраў рэжыму ў Беларусі, а таксама памяці беларусаў, якія загінулі за свабоду і незалежнасьць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG