Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно +» са спасылкай на генэральнага дырэктара гарадзенскай жыльлёва-камунальнай службы Дзьмітрыя Савашэвіча.
Паводле ягоных словаў, будзе праведзенае дадатковае абсьледаваньне моста, пасьля чаго будзе вырашана, якія працы трэба выканаць.
- 8 студзеня ў Менску на Нямізе абвалілася пешаходная частка моста. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай здарэньня стала «стомленасьць» канструкцыі, уплыў на яе вібрацыі ад працы мэтро і частыя перапады тэмпэратуры паветра. СК завёў крымінальныя справы па факце абвальваньня моста на Нямізе.