Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Грузіі: у Дманісі абвалілася сьцяна дома, у Батумі трэснула. ВІДЭА

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

13 лютага ў Грузіі адбыўся землятрус магнітудай 6,2 бала.

Пра землятрус позьнім вечарам нядзелі паведаміў тэлеканал Rustavi 2.

Землятрус пачаўся ў 22:25 па мясцовым часе. Паводле зьвестак Нацыянальнага цэнтру сэйсьмічнага маніторынгу, эпіцэнтар падземных штуршкоў знаходзіўся каля вёскі Самэба на Джавахецкім нагор’і. У мясцовай адміністрацыі паведамілі, што разбурэньняў не было. Адразу пасьля здарэньня там зьнікла электрычнасьць, але неўзабаве яе падачу аднавілі.

Стыхія закранула як усходнюю, так і заходнюю Грузію. У інтэрнэце зьявілася відэа, як рэагавалі на землятрус вядоўцы праграм на грузінскай тэлевізіі.

Адчулі магутныя падземныя штуршкі і ў некалькіх гарадах Армэніі. Там інтэнсіўнасьць штуршкоў дасягнула 5,4 бала.

Апошнім часам у грузінскай вёсцы Самэба штодня адбываюцца землятрусы. 16 жніўня там быў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,1 бала. Іншыя штуршкі 3,5, 4,1, 3,1, 3,1 і 3,5 бала.

Пра сьмяротныя ахвяры не паведамляецца. Аднак ёсьць пэўныя разбурэньні. У Дманісі абрынулася сьцяна дома, а ў Батумі — трэснула. Прадстаўнік мэрыі Батумі ўжо сустрэўся з жыхарамі пацярпелага дома і паабяцаў, што іх адвязуць у бясьпечнае месца. Ёсьць зьвесткі, што расколіны пайшлі ў дамах і ў іншых гарадах краіны.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG