Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне вайсковец расстраляў 5 чалавек з варты вайсковага прадпрыемства


У бюро Паўднёвага машынабудаўнічага заводу
У бюро Паўднёвага машынабудаўнічага заводу

У ноч на 27 студзеня ў Дняпры вайсковец тэрміновай службы расстраляў з аўтамату варту Нацыяльнай гвардыі Ўкраіны, якая ахоўвала Паўднёвы машынабудаўнічы завод — найбуйнешае ў краіне прадпрыемства па вытворчасьці ракетна-касьмічнай тэхнікі і тэхналёгій абароннага прызначэньня.

Як паведаміла Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны, загінулі чацьвёра гвардзейцаў і адна цывільная асоба, яшчэ пяцёра атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Пасьля нападу вайсковец узяў у збройным пакоі дадатковую зброю з патронамі і ўцёк. Яго змаглі затрымаць празь некалькі гадзін. Паводле Дзяржаўнага бюро расьследаваньняў, пазьней ён сам зьвязаўся з праваахоўнікамі і паведаміў пра сваё месцазнаходжаньне.

Затрыманы салдат
Затрыманы салдат

Цяпер расьследуюцца адразу дзьве крымінальныя справы — па факце наўмыснага забойства, а таксама службовай нядбайнасьці кіраўніцтва Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, якое не змагло ва ўмовах асаблівага пэрыяду арганізаваць ахову рэжымнага аб’екту.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў спачуваньне сваякам загінулых.

«Чакаю ад праваахоўнікаў поўнага інфармаваньня грамадзтва аб усіх абставінах злачынства. Матывы забойцы, тое, як такое стала магчымым, — усё мусіць быць прааналізавана максымальна дэтальна. Абавязковыя кадравыя высновы павінны быць зроблены найбліжэйшым часам», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG