Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі: 32 мігранты пры дапамозе беларусаў перарэзалі дрот і прарваліся ў Польшчу. ВІДЭА


Беларуска-польская мяжа
Беларуска-польская мяжа

Усіх мігрантаў неўзабаве затрымалі польскія вайскоўцы. Сярод іх грамадзяне азіяцкіх і афрыканскіх краін.

У ноч з 18 на 19 студзеня на беларуска-польскай мяжы адбыўся інцыдэнт з удзелам мігрантаў. 32 чалавекі дзейнічалі адной групай, разам зь беларускімі памежнікамі рвалі калючы дрот і кідалі камянямі ў польскія патрулі.

У выніку нелегальным мігрантам удалося прарвацца на тэрыторыю Эўразьвязу, але празь некалькі хвілін усіх затрымалі.

Сярод затрыманых грамадзяне чатырох краінаў: Турэччыны, Эрытрэі, Емэну і Эгіпту.

Агулам за мінулыя суткі 33 чалавекі спрабавалі парушыць польскую мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG