Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні сын каралевы Вялікай Брытаніі страціў тытулы праз сэкс-скандал


Прынц Эндру
Прынц Эндру

Сын каралевы Лізаветы II прынц Эндру склаў зь сябе воінскія тытулы і каралеўскія абавязкі патранажу.

Ён перастане выкарыстоўваць тытул Яго каралеўскай высокасьці на афіцыйных імпрэзах, паведамляе ВВС.

Заява Букінгемскага палацу зробленая на фоне грамадзянскага працэсу з удзелам Эндру ў ЗША. Амэрыканка Вірджынія Джуфрэ абвінавачвае яго ў сэксуальным гвалце — яна сьцьвярджае, што займалася зь ім сэксам, калі была непаўналетняй, пад прымусам амэрыканскага бізнэсоўца Джэфры Эпштэйна.

61-гадовы Эндру адмаўляе абвінавачаньні. Яго адвакаты спрабавалі спыніць грамадзянскі працэс у судзе Нью-Ёрка, аднак напярэдадні стала вядома, што ён усё ж такі адбудзецца. У 2019 годзе прынц ужо адмовіўся ад выкананьня абавязкаў чальца каралеўскай сям’і праз гэтую справу.

У Вялікай Брытаніі расьсьледаваньне справы супраць прынца закрылі. Газэта Times паведамляла, што Эндру можа быць схаваны ад публікі ўнутры краіны — за мяжу яму ня выехаць праз рызыку экстрадыцыі ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG