Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшага тэнісіста сьвету Джокавіча затрымалі ў аэрапорце Аўстраліі


Новак Джокавіч

Памежная служба Аўстраліі анулявала візу Новаку Джокавічу, ад чаго ён можа ня выступіць на адным з найбольш прэстыжных турніраў сьвету.

Першая ракетка сьвету сэрб Новак Джокавіч правядзе ноч у аэрапорце Мэльбурну, паведаміла сэрбскае выданьне b92 са спасылкай на бацьку 9-разовага чэмпіёна Australian Open. Пазмагацца за дзясяты тытул Джокавічу могуць забараніць, прычына — адмова Новака ад вакцынацыі супраць каранавірусу і магчымыя памылкі ў дакумэнтах.

Тэнісіста ўжо ізалявалі ў асобным пакоі, які ахоўваюць двое паліцыянтаў.

У Джокавіча ўзьніклі праблемы з уездам у Аўстралію праз памылку з афармленьнем візы. Памежнікі затрымалі яго адразу па прылёце ў Мэльбурн і ў аэрапорце дапыталі наконт абгрунтаваньняў для мэдычнага адводу ад вакцынацыі.

Аўстралійскія ўлады падазраюць, што рэальных мэдычных паказаньняў супраць вакцынацыі ў сэрба можа ня быць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG