Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску гарэла казарма спэцназу ўнутраных войскаў МУС


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пажар адбыўся на праспэкце Незалежнасьці, 191 (казарма спэцназу ўнутраных войскаў МУС — в/ч 3214) увечары 3 сьнежня, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных спраў. Плошча ўзгараньня склала 18 квадратных мэтраў.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгараньне ў памяшканьні казармы.

У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў, піша МНС. Меркаваная прычына ўзгараньня — кароткае замыканьне электраправодкі.

Урачыстае адкрыцьцё інтэрнату для вайскоўцаў унутраных войскаў на тэрыторыі вайсковай часткі 3214 адбылося 5 жніўня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG