Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы наклаў вэта на законапраект, які апазыцыя называе спробай зьнішчыць папулярны тэлеканал


Польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда, архіўнае фота
Польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда, архіўнае фота

Польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда наклаў вэта на законапраект аб уласнасьці СМІ. Крытыкі называлі гэты законапраект спробаюзьнішчыць тэлевізійны канал, які крытычна ставіцца да польскага ўраду.

Прапанаваны закон забараняе кампаніям па-за Эўрапейскай эканамічнай зонай валодаць кантрольным пакетам у польскіх СМІ. Ён бы вымусіў амэрыканскую кампанію Discovery прадаць свой пакет акцыяў у сетцы навінаў TVN24.

Урадавая партыя «Права і Справядлівасьць» (ПіС) абгрунтоўвала патрэбу з законе тым, замежныя карпарацыі маюць зашмат уплыву на польскія мэдыя. Аднак паводле крытыкаў, закон быў скіраваны адмыслова супраць TVN24, самага папулярнага тэлеканалу навінаў у Польшчы, які крытычна асьвятляе дзеяньні ўраду.

Прэзыдэнт Дуда, якога падтрымлівае ПіС, сказаў, што ён разумее матывацыю ўраду, аднак лічыць, што законапраект стварае праблемы ў сфэры правоў уласнасьці.

«Законапраект і зьмены ў ім тычацца арганізацыяў, якія ўжо ёсьць на рынку, — цытуе Дуду BBC, — Тут таксама паўстае пытаньне плюралізму, свабоды слова».

У сьнежні тысячы палякаў зь сьцягамі Эўразьвязу і плякатамі з лога TVN24 пратэставалі супраць законапраекту каля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. Былы польскі прэм’ер-міністар і кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск, які цяпер узначальвае апазыцыйную партыю «Грамадзянская плятформа», сказаў, што рашэньне Дуды пацьвярджае — «ціск мае сэнс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG