Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброены мужчына захапіў у Парыжы дзьвюх закладніц. Чаму паліцыя пазьбягае штурму

абноўлена

Парыскія сілы хуткага рэагаваньня, архіўнае фота

Мужчына, узброены нажом, узяў у закладніцы дзьвюх жанчын у XII акрузе Парыжу, паведамляе парыскае вэб-выданьне actu.fr, якое вядзе жывы блог зь месца падзеі.

Здарэньне адбылося ў краме на вуліцы д’Алігр. Закладніцы – мэнэджарка крамы і яе дачка.

Паводле СМІ, пра 56-гадовага мужчыну вядома, што ён псыхічна нестабільны. Такім чынам, паліцыя выключае тэрарыстычны сьлед. І менавіта праз псыхічную хваробу выкрадальніка паліцыя хоча пазьбегнуць штурму, таму ўжо некалькі гадзінаў вядзе перамовы.

Паведамляюць, што мужчына хоча пагаварыць зь міністрам юстыцыі Францыі Эрыкам Дзюпон-Марэці. Атачэньне міністра запэўніла ўдзельнікаў перамоваў з захопнікам, што міністар да іхных паслуг.

Паліцыя ачапіла квартал, закрыўшы яго для пешаходаў і транспарту.

А 21:45 паведамілі, што мужчына вызваліў адну з закладніцаў, яна ў парадку. Сілы бясьпекі працягваюць больш як 6-гадзінныя перамовы з псыхічна нестабільным чалавекам пра вызваленьне другой закладніцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG